зрабіць стартавай  / дадаць у абранае апошняе абнаўленне 23.07.2008
 A.S.B. Award BY / INFO_база / РэцензЫi / Help / Рэгiстрацыя   / Гасцёўня 
Цензур-шоў № 259
У намінацыі "Very Big Pig - 2008" перамог указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці" (№ 259 ад 15.05.2008). Калегі па сцэне зразумеюць. Ну а для тых, хто не ў курсе, апішам толькі два падводных каменя, хоць іх, вядома, значна больш.
Судзячы па ўсім, нашу беларускую сцэну канчаткова акупуюць усякія Кіркоравы, а гэта не толькі пагоршыць русіфікаванне, але яшчэ і угробіць у зародку наш і без таго кволы шоў-бізнэс (дарэчы, удар па эканоміцы: money -то гастробайтеры з сабою павязуць :( ). Што і гаварыць, бо аказваецца, што вольная творчасць можа прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспекі. Хоць усе мы выдатна разумеем, у чым і для каго насамрэч небяспечна гэтая самая творчасць, тым больш вольная.
Галоўнае, такую цэнзуру не пройдзе ні адна нармалёвая каманда, а гэта значыць, выбачайце, дарагія нашы прыхільнікі, паважаныя слухачы або проста фэны. Мы альбо чакаем лепшых часоў, альбо пара нешта з гэтым рабіць, таму што інакш - гэта тоўстая кропка і на нашых канцэртах, і на Вашым праве на іх прысутнічаць. Вядома, знойдуцца і тыя, хто "і чужым, і нашым - усім пад указку спляшам". Так гэта ўжо на іх сумленні. Мы жа аб'яўляем пачатак бестэрміновай акцыі пратэсту "Галасуй супраць цэнзуры!". Робіцца гэта ўсё не проста, каб паабурацца. Ёсць планы на гэты конт…
ліпень
Возрождение
Мир
L.I.P.
"Debut"

чэрвень
knyaz mishkin
микс на куццю
!wanted
"Панове, чэсць!"

травень
|)UX MIKAELЯ
ВОЛЯ
Anyway!
Вот и все

красавік
Wanted!
панове,чэсьць!
TOO LATE: FROZEN
Westbound

сакавік
knyaz mishkin
Polka Vodolaza
РоСтра
Запушчаны палац

люты
Млечный Путь
Муха
кАин
мерцание

студзень
PANaNieba
нірвана
TOO LATE: FROZEN
"Игра без правил"

12.2007
Спрат
Не Я...
knyaz mishkin
Live 2007 soligorsk

11.2007
Тарпач
Чаго чакаць
Naka
"Хочу уснуть я"

10.2007
:B:N:
Крычыш...
ПАЛАЦ
"На турэцкiх палях"

09.2007
Wanted!
Fon
Млечный путь
«проститутка»

08.2007
PANaNieba
Kлюбны мікс
Андрэй Раманкевіч
Праз імглу перашкод...

07.2007
Хвядот
за100емся
Эндорфины
Вечность

06.2007
РоСтра
Ночка
|)UX MIKAELЯ
REVOLUTIONiЯ

05.2007
МясцовыЯ
Мой анёл
Крок
Рай


Денис
PunKrot
Вітаўт Мартыненка
!wanted
PANaNieba
Primus Inter Pares

Міжнародны рок-фэст “Be Free” –папярэдняя праґрама
Вызначылася папярэдняя праґрама міжнароднага фэстывалю «Be Free», што пройдзе ў Львове 9 і 10 жніўня. У фэсьце прымуць удзел 26 гуртоў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Для гледачоў ўсе канцэрты будуць бясплатнымі. Для начлегу публікі ўлады Львова выдзяляюць месца пад намётавы гарадок. Праґрама фэсту складзеная на 90 адсоткаў, але ў яе яшчэ змогуць трапіць тры маладых беларускіх гурты – пераможцы адмысловага інтэрнэт-конкурсу на старонцы www.euroradio.fm«»
З 9 па 30 ліпеня гурты дасылаюць свае кампазыцыі на інтэрнэт-галасаваньне, пасьля якога зь дзясяткі фіналістаў арґкамітэт конкурсу абярэ тройку найбольш вартых выступоўцаў. А дзесяць фэнаў добрай музыкі праз адмысловыя конкурсы атрымаюць бясплатную вандроўку на «Be Free». Дарэчы, праз конкурс на фэст адбіраюцца ня толькі беларускія выканаўцы: 10 жніўня ў Львове выступяць пераможцы конкурсу польскага фэсту «Rocko-Go» – гурт «Metanoia» з гораду Жывец, дзе вараць знакамітае піва.
Львоў абраны месцам фэсту невыпадкова: у гэты вядомы сваёй культурнай спадчынай і шматлікімі фэстывалямі горад штогод прыязджаюць турысты з усёй Украіны, з суседніх Беларусі ды Польшчы, з іншых краін Эўропы. Публіцы з-за мяжы важна тое, што для вандроўкі ва Ўкраіну не патрэбная віза, а дарога Менск-Львоў па кішэні нават студэнту-бюджэтніку.
Ухваляюць выбар гораду і беларускія музыкі. Зьміцер Вайцюшкевіч: «Я вельмі рады, што мне давядзецца выступаць менавіта ў Львове, бо гэта адзін з маіх улюбёных украінскіх гарадоў. Думаю, ужо гэта нясе пазытыў». Зьміцер задаволены тым, што фэст «дасьць мажлівасць інтэґрацыі украінскай, польскай, беларускай музыкі, інтэґрацыі музыкаў і слухачоў».
У гурце «Джамбібум» шмат хто яшчэ ніколі ня быў у Львове, але даўно марыў наведаць гэты горад. Для джамбібумаўцаў «Be Free» – магчымасць ня толькі прадставіць сябе, але й паслухаць вялікую колькасць добрай беларускай музыкі. Апроч таго, вельмі хочацца паглядзець і паслухаць суседзкія гурты.
Андрэй Плясанаў з гурта «P.L.A.N.» эксклюзіўна рыхтуе на «Be Free» новыя песьні зь яшчэ нявыдадзенага шостага альбому «Ў пошуках страчанага». Будзе й акустычная, і рокавая праґрама. «Для нас вельмі важна выступленьне на гэтым фэсьце, таму мы актыўна рэпэтуем цяпер», – адзначыў музыка.
«IQ-48» таксама рыхтуе новую праґраму, у якой чакаецца прэм’ерная прэзэнтацыя сьвежых песень, якія запісваюцца для новага альбому, выпуск якога заплянаваны на восень.
Аляксандар Кулінковіч, лідэр гурту «Neuro Dubel», адзначае: «З аднаго боку, шкада, што фэст беларускай музыкі зноў будзе адбывацца не ў Беларусі. Але добра, што зьявілася нейкая альтэрнатыва “БАСовішчу”. Было б цудоўна, каб штогод праходзіла па 50 такіх фэстываляў, бо ўся добрая беларуская рок-музыка ня можа зьмясціцца у рамкі гэтых двух фэстаў».
А з пункту гледжаньня гурта «Partyzone», адметнасць «Be Free» – ужо ў самой назве фэсту. «Свабода для нас – гэта ўсё. Тут і асаблівых камэнтароў ня трэба. Будзь свабодным!!!» – заклікаюць музыкі, абяцаючы шмат новых цікавых песень.

ПАПЯРЭДНІ РАСКЛАД «BE FREE»

9 ЖНІЎНЯ, СУБОТА.
Рок-сцэна, Парк культуры імя Багдана Хмяльніцкага, 14.00 – 22.00.
Пачатак: выступы 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу www.euroradio.fm (BY), «:B:N:» (BY), «Partyzone» (BY), «Incunabula» (UA), «Pomidor/OFF» (BY), «Rockaway» (PL), «žygimont VAZA» (BY), «Vladivostok» (FR), «Zet» (BY), «Haydamaky» (UA), «Voo Voo» (PL).

10 ЖНІЎНЯ, НЯДЗЕЛЯ.
Фольк-сцэна, Плошча Рынак, 12.00 – 17.00.
«P.L.A.N.» (BY), «ЯR» (BY), «Джамбібум» (BY), «LitvinTroll» (BY), «Стары Вольса» (BY), «WZ-Orkiestra» (BY). + Паказальны выступ рыцарскіх клюбаў Украіны.
Рок-сцэна, Парк культуры імя Багдана Хмяльніцкага 16.00 – 22.00.
«Xy4» (UA), «IQ48» (BY), «Metanoia» (PL), «Krama» (BY), «Ulis» (BY), «Neuro Dubel» (BY), «Habakuk» (PL), «Тартак» (UA).

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА АРҐАНІЗАТАРАЎ
Арґанізатары фэсту – музычны лэйбл «БМАgroup» («Беларуская музычная альтэрнатыва»), Эўрапейскае Радыё для Беларусі (www.euroradio.fm) і моладзевая ініцыятыва «СтудФармат» (www.studfarmat.org). Галоўным партнэрам з украінскага боку зьяўляецца Саюз Украінскай Моладзі. Фэст адбываецца пад патранатам гарадзкіх уладаў Львова. Апроч таго, партнэрамі далучыліся фэстывалі «Rocko-Go» (Польшча), «Balticprogfest» (Літва), сайт susvet.info, Моладзевае аб’яднаньне «Граніт» (Украіна).
Інфармацыйную падтрымку фэсту аказваюць львоўскае «Radio MAN», сайты music.fromby.net, nn.by, xlam.of.by, belmusic.org ды іншыя.
Віталь Супрановіч («БМАgroup») так тлумачыць ідэю фэста: «Свабода непарыўна зьвязаная з моладзевай музыкай і культурай. Моладзь сама выбірае што, дзе і калі слухаць, але музыкам часам не стае мажлівасьці выступаць перад самай рознай публікай. Фэст пашырае такія мажлівасьці».
Слава Корань, (рок-гурт «Ulis», арґкамітэт «Be Free») зьвяртае ўвагу на эўрапейскі кантэкст акцыі: «Беларусь – ці не адзіная краіна ў цэнтры Эўропы, пра рэальную моладзевую культуру якой практычна нідзе не чуваць. Нават у суседніх краінах мала ведаюць пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат рок- і ня толькі рок-гуртоў, граючых сучасную музыку на прафэсыйным узроўні. Нашыя выступы разам з польскімі ды украінскімі гуртамі стануць мажлівасьцю паказаць, што наша музыка – гэта музыка сучаснай Эўропы».
Аляксей Лукашэвіч (нефармальная ініцыятывы «СтудФармат» глядзіць у будучыню з аптымізмам: «Сам слоґан гэтага году – «Be Free!» – адлюстроўвае галоўную каштоўнасць фэстывалю: ягоную адкрытасць і нефармальнасць. Мы чакаем, што на нашыя канцэрты прыедуць тысячы маладых людзей, студэнтаў з усёй Беларусі, а львоўская публіка, турысты з Польшчы ды іншых эўрапейскіх краінаў, змогуць параўнаць узровень прафэсыяналізму зорак сваіх краін і Беларусі».
Афіцыйная старонка фэсту www.festsvabody.org, MySpace http://myspace.com/fest_svabody, LiveJournal http://fest_svabody.livejournal.com , e-mail fest.svabody@gmail.com тэл. +375 29 649 0888 (Віталь).

Вітаўт МАРТЫНЕНКА.


«Князь Мышкін» на BalticProgFest: «Крыху падпорцім ім карцінку»
Беларускі гурт «Князь Мышкін» зайграе свой сэт у межах прадстаўнічага фэстывалю BalticProgFest, што пройдзе ў літоўскай Кернаве 25-26 ліпеня.
Лідэр гурта Леанід Нарушэвіч: «Фэстываль прагрэсіў-року для нас нешта новае. На альтэрнатыўных і джазавых былі, цяпер і сярод рокераў смуту ўнясем. Крыху падпорцім ім карцінку. Хе-хе!»
Фэст BalticProgFest праходзіць у Кернаве, што непадалёк ад Вільні. 25 і 26 ліпеня тут выступяць самыя цікавыя каманды, якіх аб’ядноўвае толькі адно – прагрэсіўны падыход да творчасьці. Леанід Нарушэвіч кажа, што фэст вельмі моцны і яны даўно хацелі туды трапіць, урэшце сёлета ў «Князя Мышкіна» гэта атрымалася: «На дзіва нас адразу запрасілі, я на радасьцях яшчэ пару беларускіх камандаў прапанаваў – узялі яшчэ Zombie Zoo і Mouches a l’orange. Фэстываль прагрэсіў-року для нас нешта новае. На альтэрнатыўных і джазавых былі, цяпер і сярод рокераў смуту ўнясем». Беларусы едуць практычна за свае грошы. З адной простай прычыны: «Вельмі хочацца з гэтай дрыгвы вырвацца. Крыху падпорцім ім карцінку. Хе-хе!», - кажа Леанід Нарушэшвіч.
На пытаньне каго з удзельнікаў фэсту яму будзе найбольш цікава пабачыць Леанід адказаў бяз роздумаў: «Delirium!»

Праграма BalticProgFest (Кернава, Літва)
25 ліпеня
17:00 – 18:30 Appleseed (PL)
18:30 – 20:00 Mouches a l‘orange (BY)
20:00 – 21:30 Panzerballett (GER)
21:30 – 23:00 The Red Masque (USA)
23:00 – 00:30 Nick Barrett & Clive Nolan (UK)

26 ліпеня
11:30 – 12:30 Sv. Sodas (LT)
12:30 – 14:00 Infront (RU)
14:00 – 15:30 Olive Mess (LV)
15:30 – 17:00 Zombie Zoo (BY)
17:00 – 18:30 Knyaz Myshkin (BY)
18:30 – 20:00 Flamborough Head (NL)
20:00 – 21:30 Indukti (PL)
21:30 – 23:00 Final Conflict (UK)
23:00 – 00:30 Delirium (IT)

http://music.fromby.net/article/1315/


беларусы на балтик прог
25-26 июля
BALTIC PROG FEST 2008 PROGRAM

Friday, 25th of July
17:00 – 18:30 Appleseed (PL)
18:30 – 20:00 Mouches a l‘orange (BY)
20:00 – 21:30 Panzerballett (GER)
21:30 – 23:00 The Red Masque (USA)
23:00 – 00:30 Clive Nolan & Nick Barrett (UK)

Saturday, 26th of July
12:30 – 14:00 Olive Mess (LV)
14:00 – 15:30 In Front (RU)
15:30 – 17:00 Zombie Zoo (BY)
17:00 – 18:30 Knyaz Myshkin (BY)
18:30 – 20:00 Flamborough Head (NL)
20:00 – 21:30 Indukti (PL)
21:30 – 23:00 Final Conflict (UK)
23:00 – 00:30 Delirium (IT)

http://www.balticprogfest.com/


Беларусы на Union of Rock
У горадзе Вэнгажэва 10 ліпеня распачаўся фэстываль Union of Rock, што праводзіцца з 1991 году. Сёлета заявы на ўдзел у конкурсе тут падалі 200 гуртоў, а ўсяго фэст прымае 15-20 тысячаў чалавек. Сёлета тут выступяць Funeral for a Friend, Ray Wilson & Stiltskin (праект экс-вакаліста Genesis), Yava, а таксама «Джамбібум», Kalmary, «Абшар», Ільля Маліноўскі ды Miod. Пра адзін з самых буйных польскіх рок-фэстываляў ды ўдзел у ім беларусаў зь Вэнгажэва піша Марцін Полэц.
Union of Rock вядомы яшчэ пад назвай «Фэстываль Вэнгажэва». Гэта адзін з самых буйных фэстываляў у Польшчы, ён быў арганізаваны ў 1991 годзе ў горадзе Wegorzewo (Вэнгажэва). Спачатку яго рабілі вайскоўцы зь мясцовай ваеннай часткі. Яны і дагэтуль выступаюць аднымі з арганітараў фэсту і маюць на яго вялікі ўплыў. Вэнгажэва знаходзіцца на паўночным усходзе Польшчы, непадалёк ад польска-расейскай мяжы. Гэта мілы горад на самым пачатку шляху мазурскіх азёраў, тут і па-за фэстам з задаваленьнем можна адпачыць на прыродзе.
Union of Rock мае свой уласны гімн, які гучыць ужо 18 гадоў перад конкурснай часткай фэсту, празь якую прайшлі сёньняшнія зоркі польскай сцэны, як напрыклад Sweet Noise, Coma, Kombajn Do Zbierania Kur Po Wioskach. Сёлета на конкурс свае заяўкі даслалі больш за 200 гуртоў, у мінулыя гады гэтая лічба сягала 500. На фэстываль штогод прыязжджае 15-20 тысячаў гледачоў. Для іх у самым цэнтры гораду, у парку, арганізаваны спэцыяльны дармовы намётавы гарадок (побач зь ім малая сцэна і кіна-намёт). Штодзень усіх гледачоў чакае гарачы вайсковы суп, што даецца абсалютна бясплатна. Акрамя яго на канцэртнай пляцоўцы знаходзіцца шмат крамаў зь ежай і півам. У самім горадзе таксама нямала супэрмаркетаў, рэстаранаў, піцэрыяў ды г.д. Прыбіральні і душ даступныя для ўсіх ў намётавым гарадку ды канцэртнай пляцоўцы.

http://music.fromby.net/article/1309/


"рэцэнзЫі ад Мартыненкі" - прафесійны і незалежны погляд на вашу творчасць.
Партал AntiShowBiz перадае ў вашае распараджэнне яшчэ адзін раздзел сайта - "рэцэнзЫі ад Мартыненкі". З назову нескладана здагадацца, што cd-агляд на партале вядзе таленавіты і незалежны музычны крытык Беларусі - Вітаўт Мартыненка.
Гэты чалавек - адзін з нешматлікіх журналістаў, якія не падладжваюць сваё меркаванне пад палітычную сітуацыю ў краіне. "Пішу, што думаю" - галоўная яго пазітыўная рыса.
Удзельнікі нашай INFO_базы, якія маюць свой альбом, таксама могуць аказацца аб'ектам крытыкі Мартыненкі. Для гэтага трэба напісаць нам на e-mail, або націснуць на кнопку "дадаць рэцэнзыю" на старонцы "Рэцэнзыі" і запоўніць прапануемую форму.
Расцем разам...

http://asb.spirit-mikael.org


PunKrot. Новый альбом.
Выходит в свет второй альбом группы «PunKrot». Запись сделана в конце 2007 года на звукозаписывающей студии БелТелеРадиоКомпании. В Интернете выложены для ознакомления песни «Калi ласка» http://files.realmusic.ru/real/462932/punkrot_-_kali_laska.mp3 и «Если хочешь» http://files.realmusic.ru/real/313208/punkrot_-_esli_hochesh.mp3

В записи принимали участие:
Николай «Крот» Кротов – вокал, гитара, + бас(Rock’n’roll, Е.Ж.К.Н., Если хочешь, Посмотри, Ошибка)
Иван Иванов – акустическая гитара (Дождь, Посмотри)
Дмитрий «CaraBin» Коробейников – бас(Беларусь, Розовое небо, Дождь, Зима, Калi ласка)
Анна Карпук – скрипка
Артем Шкурко – баян
Никки – клавиши(Розовое небо)
Андрей «Dron» Карпук – ударные


«Ошибка». Записана совместно с коллективом «Nickolaev SS», работающим в экстремальных стилях.

«Гора богов». Запись 2005 года. Legacy Studio. В записи участвовали Крот(вокал), Артем «Thrash» Атрашевский (гитара, в то время гитарист группы «Divina Enema»), Сергей «Markus» Одинец (бас, группы «Стая» и «Vicious Crusade»), Дрон(ударные)

«Грусть». Концертная запись февраля 2008 года.
Трек лист:
1. Rock’n’roll
2. Е.Ж.К.Н.
3. Беларусь
4. Розовое небо
5. Если хочешь
6. Дождь
7. Зима
8. Калi ласка
9. Посмотри
10. Ошибка (Feat. Nickolaev SS)
11. Гора богов (Krot, Thrash, Markus, Dron’05)
12. Грусть (Live)

http://punk.minsk.com


Cтартуе конкурс для маладых гуртоў на Be Free!
На гэтым тыдні на euroradio.fm пачнецца першы тур інтэрнэт-галасаваньня за трэкі маладых беларускіх гуртоў, якія хочуць трапіць на Be Free. У выніку некалькіх тыдняў галасаваньня будзе адабрана дзесяць фіналістаў, сярод якіх арганізатары фэсту выбяруць тры гурты, што выступяць на фэсьце 9 жніўня. Свой трэк mp3 (у якасьці ня горай за 128 kbps) разам з кантактнай інфармацыяй і апісаньнем гурта, а таксама фота можна дасылаць на скрыню фэсту fest.svabody@gmail.com.

Свой конкурс будзе і для фанаў, якія захочуць трапіць на Be Free "for free": аўтары лепшых каментароў і тыя, хто правільна адкажа на пытаньні віктарыны на старонцы і ў эфіры Еўрарадыё, атрымаюць у падарунак бясплатную вандроўку на фэст. Падрабязнасьці пра конкурс - у хуткім часе на сайце www.festsvabody.org!

http://www.festsvabody.org/


2  3  4  5  6  7  8  9  10  11  12  13  14  15  16  17  18  19  20  21  22  23  24 


КлочьяУвидеть тебя 72
Please, mr. StahlДзісс ад Please 58
ВозрождениеПАНК НЕ УМЕР 22
!wantedпесьня хоць трэсьнi 19
ТО Лопатаprologue 15
Млечный ПутьМоя жизнь 14
P.L.A.N.Даміно 12
PunKrotЕсли хочешь 7
A_DueАврора 4
Деяниянам надо быть 3
11Мясцовы часЯ жыў 2
12МясцовыЯПра жыццё 2
13кАинБоли Узоры 1
14TweedУраган 1
15NakaМой герой Т.Б. 1
16Primus Inter ParesIntro 1
17Tav.MauzerБрудная вада 0
18РоСтраFотаZDyмкі 0
19KROKРай 0
20S.D.M.Cuzhy 0
21АгонияКилометры жизни 0
22Anyway!N.P.S. 0
23Зьміцер КазлоўскіТолькі ня мы... 0
24LA REINE MARGOTИнерция 0

Музычнае кіно ў путах кампанейскасьці
«Рок назаўжды» DVD, Менск, 2008, «Global CD».
Зусім нядаўна мне давялося рэцэнзаваць відэадыск «Амбасовішча’2007, Раўбічы, Беларусь», а тут зьявіўся і новы вытвор гэтага жанру – музычны фільм «Рок назаўжды», выдадзены колішнім шэфам фірмы «Каўчэг» Юрыем Цыбіным. Называю тут найперш прад’юсара, бо гэта сапраўды прыкметны чалавек, вядомы многім ня толькі сваім «Каўчэгам», але й «Рок-Каранацыяй». А вось рэжысэр карціны Сяргей Ісакаў пакуль нічым не праславіўся і, баюся, не праславіцца, ствараючы такія няўцямныя рэлізы. Не, фільм, бадай, ня стане поўным шлакам у грамадзкай сьвядомасьці, бо пэўныя гістарычныя нюансы разгортвае перад аматарам беларускага року, але менавіта зь ягоным выхадам я нарэшце зразумеў крыўды заснавальніка гурта «Мроя» Ўладзі Давыдоўскага пасьля выхаду ў сьвет кнігі Віктара Дзятліковіча «Іх МРОЯ, іх N.R.M.», якую асабіста я сустрэў даволі прыхільна.

Грунвальдзкі фэст
15 ліпеня 17.30 клуб Реактор
Tэлефон для даведак: 6490888, 7662425
ZNICH, UNIA (з новым альбомам Dolam), SONCAVAROT, LITVINTROLL, ЗМІЦЕР САСНОЎСКІ, TESTAMENTUM TERRAE, РОКАШ...
Кошт квіткоў:
12 000 – першыя 50
15 000 – астатнія
18 000 - у дзень кнцэрту
25 000 – месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак!
Кропкі продажу:
Клуб Реактор, Талбухіна, 4
ГЦ “Купалаўскі” 19 і 26 кропка

be2gether
__14-17__ жніўня. Літва. Нарвілішкі
Выступаюць: Groove Armada, Fool's Garden, Infected Mushroom, OSIMIRA, Mauzer і іншыя

Be Free
__8-10__ жніўня. Украіна. Львоў
Хэдлайнэры фэстывалю: «Kрама», ULIS, Neuro Dubel, T-Love (Польшча), «Тартак» (Украіны)

Басовішча
18-19 ліпеня. Польшча. Гарадок
19-ы фэстываль музыкі маладой Беларусі
Бяруць удзел: «Крама», 5set5, RIMA, Pomidor/off

Neuro Dubel
15 ліпеня. 20:00. Менск. Графіці
Tэлефон для даведак: (029) 671-58-65, (029) 254-49-09
Урачыстае сьвяткаваньне дня нараджэньня легендарнага гурта
Канцэрт + кліпы
Адрас: зав. Калініна, 16



 all 11676 / today 4 
Вытворчасць і падтрымка - A.S.B. group. 2007г.